пятница, 5 июня 2015 г.

Правер свае сілы ў веданні беларускай мовы

Вступительная кампания в гимназии в самом разгаре. Выпускники начальной школы уже написали диктант по русскому языку и экзамен математике. А в субботу им предстоит сдать последний экзамен - диктант по белорусскому языку.
Известная белорусская писательница Евгения Пастернак для своей поступающей дочки составила два диктанта - по русскому и белорусскому языкам, в которые включила самые сложные слова из сборников для поступающих в гимназии. 

Сейчас четвероклашки могут проверить свои силы в белорусском.
Апошнiя навiны
Петрык, карацей Пеця, павысякаў кусты каля агароджы, убраў ламачча i выратаваў два клёнiкi. За што яму далі два медалi.
Чароўнае возера Нарач – жамчужына Беларусi. На конкурсе нарачанскiх салаўёўперамог верабей Дзянiска, якi ўцякаў ад каршуна i крычаў не сваім голасам: «Слава вераб’ям!»
Парада чацверакласніку
Перад дыктоўкай трэба знайсцi чароўнае палена, адшчапiць ад яго трэску, тады атрымаеш чароўную палачку. Потым азiрнi наваколле, выйдзi на скрыжаванне дарог i кажы чароўныя словы: дбайная (старательная), гушкаў (колыхал), выцяцца (удариться).
Калi ты iх запомніў, то баяцца няма чаго.
Размова з вядомым ветэрынарам
- Цяжка цярплiва лячыць птушак?
- Цяжка. Нядаўна чомга пашкодзіла каўнер. Жаваронак паламаў дзюбу. Калi даеш птушкам лекi, яны цырыкаюць, шчабечуць, цiўкаюць. Закувала зязюля. Потым неўзабаве азваўся салавей. А за iм шчыглы, снегiры, цецерукi, жаўрук. Крумкаюць жаўтабрухiя жабы, цыркаюць конiкi, гудуць мясiстыя чмялi…
- А хіба конік птушка?
- А хіба не?
Здарэнні
Дзяўчынка Волечка збiраецца збегчы з сям’i. Яна ўжо завяла гадзiннiк, паклала ў рукзак мядзведзiка Топа i iдзе па шашы. I ўсё таму, што тата прымушае яе пiсаць беларускую дыктоўку.
Iдзе суд над лесам, яксхаваў цэлае ягаднае царства. Ён трымае сунiцы, чарнiцы, малiны. I не выдае.
Аб'явы
Гаваркдзень i яго маўклiвая сястра ноч не могуць сустрэцца. Шукаюць дапамогу.
Надвор’е на Беларусi
Паглядзіце на небасхiл. Кална небе з'яўляюцца аблачынкi, а потым хмары, грымнуў гром, па шкле барабаняць кроплi i пачынаецца дожджык, пад вадой знiкаюць вулiца Нямiга i Траецкае прадмесце. Вялiкай становiцца рака Свiслач.
I парасон вас не ўратуе.
Народныя прыкметы
Калi каля вас прабiўся парастак, калпраменi сонца абуджаюць усё навакол, калiперазвоньваюцца ручайкi, а дрэвы разлапушылiся лiстамi, то прыйшла вясна.
Калснег пакрыў белым абрусам, калпадзьмула з поўначы халадком, калзямля сушэла, пакрывалася скарынкаю, вакол бялюткая гладзь кашлатыя лапы ялiн, то прыйшла зiма.
Калi iдзе дождж, трапечацца лiст, ляцiць самотная бязважкая павуцiнка, а вакол барвовы, жоўты колер лiсця. У лесе з’яўляюцца крамяныя баравiкi, падасiнавiкi, а ў бярэзнiку абабкi i сыраежкiКалi лашчаць сонечныя промнi, а сонейка ўсмiхаецца, то прыйшла восень.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.