суббота, 29 ноября 2014 г.

Рыхтуемся да дыктоўкі

1.Дуб
       Ду(б/п),    які     стая(у/ў)    на    (у/ў)збярэжжы,   бы(у/ў) багаты   на  жалуды.   Але   на   яго   не   так      лё(г/х)ка   было 
(у/ў)забра(ц/цц)а.    Га(л/лл)ё           пач(і/ы)налася      высока     ад    
з(е/я)млі. Ствол бы(у/ў) то(у/ў)сты, выш(і/ы)нёй 
метраў  тры(ц/цц)аць.    Кара    на   дубе    была    чорнай    і    цвёрдай,  
як    камень.    Здае(ц/цц)а,    што     нехта    
абл(е/я)піў     ствол  шурпатымі           чыгу(н/нн)ымі     пліткамі. (46)

вторник, 14 октября 2014 г.

У дапамогу вучням і іх бацькам

Памятка
па рабоце над памылкамі
па  беларускай мове




Мэта дадзенага дапаможніка – дапамагчы правесці  работу   над   памылкамі .


Вучань спачатку пад кіраўніцтвам настаўніка (дома з дапамогаю бацькоў), а затым самастойна выпраўляе  памылкі .


Структура  памяткі :


1. Пасля кожнага нумара арфаграмы вучань чытае, што трэба зрабіць  ў   рабоце   над   памылкамі .


2. Рубрыка “Рабі так” падказвае, як трэба зрабіць, г.зн. дае ўзор  работы .


3.  У  рубрыцы “Запомні!” вучню прапануецца прачытаць і вывучыць правіла напісання дадзенага слова.

4. Пры выкарыстанні гэтай  памяткі  на палях выстаўляецца нумар арфаграмы, для найлепшага яе засваення і запамінання.

пятница, 29 августа 2014 г.

Вершы пра Беларусь

М. Шаўчонак. Мая Радзіма
Яна мне дадзена адзіная
На ўсё жыццё, на цэлы век.
Мая адзіная, радзімая
Ў вянках лясоў і стужак рэк.
Заўсёды самая прыветная,
Як сонца, свеціцца сама,
Жыве, як мара запаветная,
І роўных ёй — нідзе няма

четверг, 1 мая 2014 г.

Цікава ведаць

Хачу пазнаёміць вас з творчасцю нашых шасцікласнікаў, якія далучаюцца да культурнай спадчыны беларусаў, знаёмяцца з народным календаром і ствараюць прэзентацыі, вельмі  цікавыя і карысныя і для пачаткоўцаў: глядзі тут.

Пра народныя святы даведаешся тут.