суббота, 8 марта 2014 г.

Праверачная работа па бел. мове

Правапіс галосных і зычных


1. Выпішы словы з парнымі зычнымі, якія трэба праверыць, падкрэслі іх, прыдумай і запішы праверачны.

Рыбка, снег, зялёны, лыжка, град, ліса.
Градка, дуб, чырвоны, дарожка, кіслы, зуб.

2. Устаў літары У-Ў, спішы.

Міша вярта..ся са школы дамо.. . Перад ім ішла дзя..чынка. Раптам яна паслізн..лася і ..пала. Міша дапамог ёй ..стаць.
На беразе рос стары дуб. Ён бы..  маг..тны. То..стыя галіны звісалі над вадой. Ствол пахілі..ся і глядзе.. .. ваду.

3. Змяні словы, што ў дужках, як патрабуе сэнс. Запішы.

Варыць на (пліта).
Працаваць ў (сад).
Знайсці на (карта).
Вырасла на (агарод).
Знайсці на (склад).
Быць у (хата).
Марыць аб ( палёт).
Выступаць на (парад).

4. Знайдзі словы з памылкамі і запішы іх правільна ў два слупкі: у І - з апострафам, у ІІ - з мяккім знакам.

Уляна, верабі, камні, перье,падём, медал’ён
Надворе, зехаў з гары, Іля, палка, Марья, вылю.

5. Запішы, якія галосныя пішуцца пасля зычных Ж, Ш, ДЖ, Р?

6. Запішы, якія літары абазначаюць мяккасць зычных?

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.