суббота, 8 марта 2014 г.

Тэст па літаратурнаму чытанню

Раздзел "Снег іскрыцца пад нагамі"




1. Яны ўзялі сякеру і шуфель і пайшлі на раку. Лёнька расчышчаў ад снегу невялікія пляцоўкі, а дзядуля прасякаў там «акенцы».

А. «Лясная госця» Р. Бензерука.
Б. «Плыві, рыбка» М. Янчанкі.
В. «Свой заяц у лесе» А. Вольскага.

2.   У якім творы бацька вучыў Юрку чытаць сляды звяроў?
А. «Плыві, рыбка» М. Янчанкі.
Б. «Зімовая азбука» М. Даніленкі.
В. «Лясная госця» Р. Бензерука.

3.   Якія цудоўныя святы адзначаюць зімой?
А. Купалле.
Б. Каляды.
В. Новы год.

4.     Знайдзі ўрывак з апавядання А. Вольскага, у якім перадаюцца пачуцці ге­роя.
АХлопчык сапраўды ўбачыў зай­ца. Ён ляцеў перад самай машынай. У яркім святле фараў мільгаў яго кароценькі белы хвосцік...
БСярожу стала невыносна шкада гэтую бяскрыўдную шэранькую істоту.  Не трэба! — закрычаў ён на ўвесь голас. — Не трэба!
I ўчапіўся абедзвюма рукамі ў дужую руку шафёра.

5.     Якія словы перадаюць радасны настрой героя верша 3. Верас? Выпішы гэтыя словы.
...3 гор на саначках нясецца —

гараць вочкі, сэрца б’ецца.
6.   З якога твора гэты ўрывак?
А шафёр паклаў сваю руку на Сярожавы плечы, зусім як роўнамуі сказаў:  - Лічы, братшто ў цябе ёсць цяпер свой заяц у лесе...

А. «Зімовая азбука» М. Даніленкі.
Б. «Свой заяц у лесе» А. Вольскага.
В. «Плыві, рыбка» М. Янчанкі.

7.   Дзе адбывалася дзеянне ў апавяданні «Лясная госця» Р. Бензерука?
А.У лесе.
Б. У класе.
В. У спартыўнай зале.

8.     Пра якое свята гаворыцца ў вершы В. Жуковіча? Запішы прапушчанае слова.
Вялікую радасць на вуліцы, у хаты
Прынеслі _________, зімовыя святы.

9.     Які настрой выклікае зіма ў П. Броўкі?                                                      Горкі, санкі, гоман, смех.
                                     Сіні вечар. Белы снег.
Усе дзеці на каньках,
Колькі радасці ў вачах!
А. Сумны.
Б. Радасны.
В. Спакойны.

10.   Да якога твора падыходзіць прыказка «Добрыя справы ўпрыгожваюць чалавека»?
А. «Лясная госця» Р. Бензерука.
Б. «Плыві, рыбка» М. Янчанкі.
В. «Зімовая азбука» М. Даніленкі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.