понедельник, 7 апреля 2014 г.

Рыхтуемся да кантрольнай работы

Тэма "Гукі і літары беларускай мовы"



1. Выпішы словы з парнымі зычнымі, якія трэба праверыць, падкрэслі іх, прыдумай і запішы праверачны.
1. Выпішы словы з парнымі зычнымі, якія трэба праверыць, падкрэслі іх, прыдумай і запішы праверачныя.
Рыбка, снег, зялёны, лыжка, град, ліса.
Градка, дуб, чырвоны, дарожка, кіслы, зуб.
2. Устаў літары У-Ў, спішы.
2. Устаў літары У-Ў, спішы.
Міша вярта..ся са школы дамо.. . Перад ім ішла дзя..чынка. Раптам яна паслізн..лася і ..пала. Міша дапамог ёй ..стаць.
На беразе рос стары дуб. Ён бы..  маг..тны. То..стыя галіны звісалі над вадой. Ствол пахілі..ся і глядзе.. .. ваду.
3. Успомні і запішы тры словы з падоўжанымі зычнымі, падзялі іх для пераносу.
3. Успомні і запішы тры словы з падоўжа-нымі зычнымі, падзялі іх для пераносу.
4. Змяні словы, што ў дужках, як патрабуе сэнс. Запішы.
4. . Змяні словы, што ў дужках, як патрабуе сэнс. Запішы.
Варыць на (пліта).
Працаваць ў (сад).
Знайсці на (карта).
Вырасла на (агарод).
Знайсці на (склад).
Быць у (хата).
Марыць аб ( палёт).
Выступаць на (парад).
5. Знайдзі словы з памылкамі і запішы іх правільна ў два слупкі: у І - з апострафам, у ІІ - з мяккім знакам.
5. Знайдзі словы з памылкамі і запішы іх правільна ў два слупкі: у І - з апострафам, у ІІ - з мяккім знакам.
Уляна, верабі, камні, перье,падём, медал’ён
Надворе, зехаў з гары, Іл’я, палка, Марья, вылю.
6. Запішы, якія галосныя пішуцца пасля зычных Ж, Ш, ДЖ, Р?

6. Запішы, якія літары абазначаюць мяккасць зычных?












Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.